Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

геалогія, ✂, ж.

Навука аб гісторыі і будове зямной кары, аб пошуках радовішчаў карысных выкапняў.

|| прым. геалагічны, ✂.

геаметрыя, ✂, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны і формы.

|| прым. геаметрычны, ✂.

геапалітыка, ✂, ж. (кніжн.).

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прым. геапалітычны, ✂.

гегеманізм, ✂, м. (кніжн.).

Палітыка, заснаваная на імкненні да панавання над усім светам, над іншымі краінамі і народамі.

|| прым. гегеманісцкі, ✂.

  • Г. курс.

гегемон, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто з’яўляецца галоўнай рухаючай і кіруючай сілай чаго-н.

гегемонія, ✂, ж. (кніжн.).

Перавага ў кіраўніцтве; кіруючая роля.

гейзер, ✂, м.

Гарачая крыніца вулканічнага паходжання, якая перыядычна выкідвае ваду фантанам.

|| прым. гейзерны, ✂.

гейша, ✂, ж.

У Японіі: прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах.

гекзаметр, ✂, м.

У антычным метрычным вершаскладанні — 6-стопны дактыль з апошняй усечанай стапой.

|| прым. гекзаметрычны, ✂.

гекта...

Першая частка складаных слоў са значэннем адзінкі, роўнай ста тым адзінкам, якія названы ў другой частцы складанага слова, напр. гектават, гектапаскаль (адзінка ціску).