Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гектаграфаваць, ✂; незак.

Друкаваць на гектографе.

|| наз. гектаграфаванне, ✂.

гектар, ✂, м.

Метрычная мера зямельнай плошчы, роўная 10 000 м​2.

|| прым. гектарны, ✂.

гектограф, ✂, м.

Прасцейшы капіравальны прыбор для атрымання адбіткаў з рукапіснага або машынапіснага тэксту.

|| прым. гектаграфічны, ✂.

геліе...

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі ў другой частцы націск падае не на першы склад, напр. геліетэрапія.

геліё...

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі націск падае на «ё», напр. геліёграф.

гелій, ✂, м.

Хімічны элемент, інертны газ — самы лёгкі пасля вадароду.

|| прым. геліевы, ✂.

гелія...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «геліе...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. геліяграфія, геліяскоп.

геліятроп, ✂, м.

  1. Садовая травяністая расліна з цёмна-ліловымі пахучымі кветкамі.

  2. Мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону.

|| прым. геліятропны, ✂.

геліятэхніка, ✂, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, тэорыя і практыка выкарыстання сонечнай энергіі для тэхнічных мэт.

|| прым. геліятэхнічны, ✂.

гемаглабін, ✂, м.

Бялковае рэчыва ў саставе крыві, якое надае ёй чырвоны колер і пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак арганізма.

|| прым. гемаглабінавы, ✂.