Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гатунак, , м.

Разрад, катэгорыя чаго-н. (першапачаткова тавару) па якасці, расцэнцы і пад.; сорт.

  • Мука першага гатунку.

|| прым. гатунковы, .

  • Гатунковае насенне.

гатунковасць, , ж.

Прыналежнасць да таго ці іншага гатунку.

гатэнтоты, , м.

Народнасць, якая жыве ў Паўднёва-заходняй і Паўночнай Афрыцы.

|| ж. гатэнтотка, .

|| прым. гатэнтоцкі, .

гаўбіца, , ж.

Артылерыйская гармата для навеснай стральбы па закрытых цэлях.

  • Лёгкая г.

|| прым. гаўбічны, .

гаўкала, , м.; , ж., (разм.).

  1. Пра сабаку, які дакучае брэхам.

  2. Пра сварлівага чалавека (пагард.).

гаўкаць, ; незак.

  1. Брахаць (пра сабаку).

  2. перан. Паклёпнічаць, нагаворваць (пра зламысных людзей; разм.).

|| аднакр. гаўкнуць, .

|| наз. гаўканне, .

гаўптвахта, , ж.

  1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых.

    • Пасадзіць на гаўптвахту.
  2. Каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула (уст.).

|| прым. гаўптвахтавы, .

гафрыраваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) рады паралельных складак на чым-н. (метале, тканіне, паперы і пад.).

  • Г. каўнер.

|| наз. гафрыраванне, і гафрыроўка, .

|| прым. гафрыравальны, і гафрыровачны, .

гафрыроўка, , ж.

  1. гл. гафрыраваць.

  2. Рад паралельных хвалепадобных складак на чым-н.

гафрэ, .

  1. нескл., н. Складкі, цвёрда запрасаваныя і закладзеныя з выгінам.

  2. нязм. Пра выраб: з такімі складкамі.

    • Спадніца г.