Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гастраном, ✂, м.

  1. Знаток і любіцель смачнай ежы.

  2. Гастранамічны магазін.

    • Купіць у гастраноме.

гастраномія, ✂, ж.

Харчовыя прадукты, пераважна закусачныя.

|| прым. гастранамічны, ✂.

  • Г. магазін.

гастролі, ✂, ж.

Выступленні, спектаклі прыезджых акцёраў.

  • Г. тэатра лялек.

|| прым. гастрольны, ✂.

гастрыт, ✂, м.

Запаленне слізістай абалонкі страўніка.

|| прым. гастрычны, ✂ і гастрытны, ✂.

гасудар, ✂, м. (гіст.).

У старажытнай Русі і царскай Расіі: галава дзяржавы, цар.

|| ж. гасударыня, ✂.

|| прым. гасударскі, ✂.

гасціна, ✂, ж. (нар.-паэт. і абл.).

  1. зб. Госці.

    • Да нас сабралася вялікая г.
  2. Прыём гасцей, частаванне.

    • Для гасціны ў мяне ёсць і мёд і цукеркі.

гасціная, ✂, ж.

Пакой для прыёму гасцей, а таксама камплект мэблі для такога пакоя.

гасцінец​1, ✂, м.

Падарунак (звычайна які-н. ласунак).

  • Прынесці дзецям г.

|| прым. гасцінцавы, ✂.

гасцінец​2, ✂, м.

Вялікая бітая дарога; тракт.

  • Даўгінаўскі г.

|| прым. гасцінцавы, ✂.

гасцініца, ✂, ж.

Дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых.

|| прым. гасцінічны, ✂.