Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

размясціцца, ✂; зак.

Заняць месца; уладкавацца.

  • Р. па вагонах.
  • Р. на кватэры.

|| незак. размяшчацца, ✂.

|| наз. размяшчэнне, ✂.

размясціць, ✂; зак.

  1. Расставіць або разлажыць у пэўным парадку, даць кожнаму месца.

    • Р. пасажыраў у вагоне.
    • Р. тавары на паліцах.
  2. Размеркаваць паміж многімі.

    • Р. латарэйныя білеты.

|| незак. размяшчаць, ✂.

|| наз. размяшчэнне, ✂.

размяцца, ✂; зак.

  1. Стаць мяккім (ад сціскання, расцірання).

    • Воск размяўся.
  2. перан. З дапамогай якіх-н. рухаў прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).

    • Р. пасля сну.

|| незак. размінацца, ✂.

|| наз. размінка, ✂.

|| прым. разміначны, ✂.

  • Разміначная дарожка.

размяць, ✂; зак.

  1. гл. мяць.

  2. перан. Рухамі прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).

    • Р. ногі.

|| незак. размінаць, ✂.

|| наз. размінка, ✂.

размяшаць, ✂; зак.

Прыгатаваць што-н. шляхам размешвання лыжкай, мешалкай і пад.

  • Р. цукар у шклянцы чаю.

|| незак. размешваць, ✂.

|| наз. размешванне, ✂.

разна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «розна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. разназначны, разнаколерны.

разнабой, ✂, м.

Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чым-н.

  • Ліквідаваць р. у працы.
  • Р. у правапісе.

|| прым. разнабойны, ✂.

разнавіднасць, ✂, ж.

Прадмет або з’ява, якая ўяўляе сабой відазмяненне асноўнага віду, катэгорыі.

  • Р. пшаніцы.

разнадзіцца, ✂; зак. (разм.).

Разахвоціцца да чаго-н„ адчуць ахвоту да якой-н. справы.

  • Дзяўчынка разнадзілася і памыла падлогу.

разнадзіць, ✂; зак. (разм.).

Разахвоціць, прывучыць да чаго-н.