Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

размывіна, ✂, ж.

Размытае вадой паглыбленне ў зямлі, на дне вадаёма.

размыў, ✂, м.

  1. гл. размыць.

  2. Месца, размытае вадой.

размыцца, ✂; зак.

Разбурыцца пад дзеяннем вады, плыні.

  • Бераг паступова размыўся.

|| незак. размывацца, ✂.

|| наз. размыў, ✂.

размыць, ✂; зак.

Разбурыць плынню, вадою.

  • Рака размыла бераг.

|| незак. размываць, ✂.

|| наз. размыванне, ✂ і размыў, ✂.

размякчыцца, ✂; зак.

  1. Стаць мяккім, размякнуць пад уздзеяннем чаго-н.

    • Пластылін размякчыўся ў цяпле.
  2. перан. Прыйсці ў стан душэўнай лагоднасці, стаць ласкавым, добрым.

|| незак. размякчацца, ✂.

|| наз. размякчэнне, ✂.

размякчыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць мяккім.

    • Р. воск.
  2. перан. Прывесці ў стан душэўнай мяккасці.

    • Р. сэрца ласкай.

|| незак. размякчаць, ✂.

|| наз. размякчэнне, ✂.

размяніць, ✂; зак.

Тое, што і размяняць (у 1 знач.).

|| незак. разменьваць, ✂.

|| наз. размен, ✂.

размяняцца, ✂; зак.

  1. Памылкова абмяняўшыся чым-н. падобным, аднародным, зрабіць размен.

    • Р. шапкамі.
  2. У шахматнай гульні: зрабіць размен фігур.

    • Р. сланамі.
  3. Зрасходаваць свае сілы, здольнасці на дробныя справы.

    • Р. на дробязі.
  4. Пра тых, хто жыве разам: раз’ехацца, падзяліўшы агульную жылую плошчу.

|| незак. разменьвацца, ✂.

|| наз. размен, ✂.

  • Р. фігур у шахматнай гульні.

размяняць, ✂; зак.

  1. Абмяняць адны грашовыя купоны або манеты на больш дробныя ў адпаведнай колькасці.

    • Р. сто рублёў.
    • Р. пяты дзесятак (перан. пра ўзрост: ужо споўнілася сорак).
  2. Абмяняць каго-, што-н. на другое падобнае або на другога падобнага.

    • Р. кватэру.
    • Р. палонных.

|| незак. разменьваць, ✂.

|| наз. размен, ✂.

|| прым. разменны, ✂.

  • Р. аўтамат (для размену манет).
  • Разменныя манеты (дробныя, для размену).

размясіць, ✂; зак.

Перамяшаўшы, размяць (што-н. густое, вязкае).

  • Р. цеста.

|| незак. размешваць, ✂.

|| наз. размешванне, ✂ і размеска, ✂.

|| прым. размесачны, ✂.