размяняць, ; зак.

  1. Абмяняць адны грашовыя купоны або манеты на больш дробныя ў адпаведнай колькасці.

    • Р. сто рублёў.
    • Р. пяты дзесятак (перан. пра ўзрост: ужо споўнілася сорак).
  2. Абмяняць каго-, што-н. на другое падобнае або на другога падобнага.

    • Р. кватэру.
    • Р. палонных.

|| незак. разменьваць, .

|| наз. размен, .

|| прым. разменны, .

  • Р. аўтамат (для размену манет).
  • Разменныя манеты (дробныя, для размену).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)