Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віраж​2, ✂, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць аддрукаваны фатаграфічны здымак для надання яму пэўнага колеру.

|| прым. віражны, ✂.

вірлавокі, ✂.

З вялікімі лупатымі вачамі.

|| наз. вірлавокасць, ✂.

вірлівы, ✂.

Бурлівы, бурны, неспакойны.

  • В. паток.
  • Вірлівая маладосць (перан.).

|| наз. вірлівасць, ✂.

вірок, ✂, м.

  1. гл. вір.

  2. Прылада для звівання нітак у клубок.

віртуоз, ✂, м.

Той, хто дасканала валодае тэхнікай свайго мастацтва, а таксама наогул сваёй справы.

віртуозны, ✂.

Уласцівы віртуозу, тэхнічна дасканалы.

  • Віртуознае выкананне.

|| наз. віртуознасць, ✂.

вірус, ✂, м.

Найдрабнейшая няклетачная часціца, што размнажаецца ў жывых клетках і выклікае заразнае захворванне.

  • В. шаленства.
  • В. індывідуалізму (перан.).

|| прым. вірусны, ✂.

  • В. грып.

вірусалогія, ✂, ж.

Раздзел мікрабіялогіі, які вывучае вірусы.

|| прым. вірусалагічны, ✂.

вірысты, ✂.

У якім многа віроў.

  • Вірыстая рака.

|| наз. вірыстасць, ✂.

вірыцца, ✂; незак.

  1. Круціцца, утвараць віры (пра ваду).

    • Вада вірылася вакол вярбы.
  2. перан. Паяўляцца ў вялікай колькасці, бесперапыннай чарадой.

    • Думкі вірацца ў галаве.