Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разлыгацца, ✂; зак.

Вызваліцца ад вяроўкі, якой быў залыганы; развязацца.

  • Конь разлыгаўся.

|| незак. разлыгвацца, ✂.

разлыгаць, ✂; зак.

Зняць вяроўку з таго, хто быў залыганы.

|| незак. разлыгваць, ✂.

|| наз. разлыгванне, ✂.

разлюбіць, ✂; зак.

Перастаць любіць каго-, што-н.

  • Р. жонку.

разлютавацца, ✂; зак.

Прыйсці ў лютасць, дайсці да крайняй ступені жорсткасці; раз’юшыцца.

  • Мачыха так разлютавалася, што нельга было суняць.

разлютаваць, ✂; зак.

Прывесці ў лютасць.

  • Разлютавалі несправядлівыя нападкі.

разлягацца, ✂; незак.

  1. гл. разлегчыся.

  2. Поўніцца звонкімі, пералівістымі гукамі.

    • Лес разлягаецца ад галасоў дзетвары.

разляжацца, ✂; зак. (разм.).

Праляжаўшы доўгі час, захацець ляжаць яшчэ.

|| незак. разлежвацца, ✂.

разляйцаць, ✂; зак.

Вызваліць ад лейцаў.

  • Р. каня.

разляпацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга ляпаць.

  • Р. на ўсю ваколіцу.

разляпіць, ✂; зак.

  1. Раз’яднаць тое, што зляпілася.

    • Не разляпіць лісты ў кнізе.
  2. Наляпіць, прыляпіць у многіх месцах.

    • Р. афішы.

|| незак. разлепліваць, ✂ і разляпляць, ✂.