Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віншавальны, ✂.

Які ўтрымлівае віншаванні.

  • Віншавальная паштоўка.

віншаваць, ✂; незак.

Вітаць з выпадку чаго-н. прыемнага, радаснага.

  • В. са святам, з юбілеем.

|| зак. павіншаваць, ✂.

|| наз. віншаванне, ✂.

віны, ✂, ж.

Масць у ігральных картах, тое, што і пікі.

|| прым. віновы, ✂.

віньетка, ✂, ж.

Аздабленне ў выглядзе невялікага малюнка, арнаменту на загаловачным лісце кнігі, у пачатку або канцы раздзела.

|| прым. віньетачны, ✂.

вір, ✂, м.

  1. Кругавы, лейкападобны рух вады на рацэ, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней.

    • В. падзей (перан.).
  2. Глыбокае месца ў рацэ, з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне плыні.

    • У віру на калу (разм.) —
      1. пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё;
      2. далёка, невядома дзе.
    • Хоць у вір галавой (разм.) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.

|| памянш. вірок, ✂.

|| прым. віравы, ✂.

  • Віравая вада.

віра​1, ✂, ж.

У старажытныя часы: грашовы штраф за забойства ці калецтва вольнага чалавека.

віра​2, выкл.

У мове будаўнікоў, партовых грузчыкаў і інш.: падымай уверх!; процілегласць: майна.

віраванка, ✂, ж.

Тое, што і чайнворд.

|| прым. віраваначны, ✂.

віраваць, ✂; незак.

Утвараць віры, круціць, бурліць.

  • Вада віруе ля камянёў.
  • Жыццё віруе вакол (перан.).

|| наз. віраванне, ✂.

віраж​1, ✂, м. (спец.).

  1. Палёт самалёта з крэнам па кругу або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда.

    • Крутыя віражы.
  2. У вела- і мотаспорце: нахілены паварот спартыўнай дарожкі.

|| прым. віражны, ✂.