Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

відук, ✂, м.

Дзікарослы мак, мак-самасейка.

відушчы, ✂.

Які мае зрок, бачыць або здольны бачыць.

  • В. чалавек.
  • Адзінае відушчае вока.

відэа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да электрычных сігналаў, якія выклікаюць адлюстраванне (відэасігналам), напр. відэазапіс, відэамагнітафон, відэатэлефон;
  2. які мае адносіны да відэазапісу, напр. відэаплёнка, відэафільм, відэаінжынер.

відэакліп, ✂, м.

Тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

відэлец, ✂, м.

Сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі.

|| прым. відэлечны, ✂.

віёла, ✂, м.

Старадаўні смычковы музычны інструмент у выглядзе скрыпкі.

віжаваць, ✂; незак. (разм.).

Сачыць, дапільноўваць.

|| наз. віжаванне, ✂.

віза, ✂, ж.

  1. Паметка службовай асобы на дакуменце.

    • Паставіць сваю візу.
  2. Дазвол на ўезд у краіну, выезд ці праезд цераз яе, а таксама паметка ў пашпарце ў знак такога дазволу.

|| прым. візавы, ✂.

візаваць, ✂; незак.

Ставіць на чым-н. візу.

  • В. пашпарт.

|| зак. завізаваць, ✂.

|| наз. візаванне, ✂.

візаві (кніжн.).

  1. прысл. Твар у твар, адзін насупраць другога.

    • Сядзець в.
  2. наз. нескл. м. і ж. Той, хто знаходзіцца насупраць.

    • Мой в.