Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чэмпіён, ✂, м.

  1. Спартсмен (або спартыўная каманда) — пераможца ў спаборніцтвах па якому-н. віду спорту на першынство горада, краіны, свету.

    • Ч. свету па шахматах.
    • Ч. Еўропы па боксу.
  2. Жывёліна, якая заняла першае месца на выстаўцы, спаборніцтвах.

|| ж. чэмпіёнка, ✂.

|| прым. чэмпіёнскі, ✂.

чэмпіянат, ✂, м.

Спаборніцтва на першынство ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

  • Ч. свету па скачках у вышыню.

чэпік, ✂, м.

Тое, што і бакас.

|| прым. чэпікаў, ✂ і чэпікавы, ✂.

чэрава, ✂, н.

  1. Бруха, жывот (разм.).

  2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы.

    • Развіццё плода ў чэраве маці.

чэрававяшчальнік, ✂, м.

Чалавек, які мае здольнасць чэрававяшчаць.

|| ж. чэрававяшчальніца, ✂.

чэрававяшчаць, ✂; незак.

Гаварыць, не рухаючы губамі, ствараючы ўражанне, што гукі ідуць з жывата, з чэрава.

|| наз. чэрававяшчанне, ✂.

|| прым. чэрававяшчальны, ✂.

чэрап, ✂, м.

  1. Косці, якія ўтвараюць цвёрдую аснову галавы ў пазваночных.

    • Траўма чэрапа.
  2. часцей Абломак, асколак разбітага глінянага, шклянога і пад. посуду.

|| прым. чарапны, ✂.

чэрвень, ✂, м.

Шосты месяц каляндарнага года.

|| прым. чэрвеньскі, ✂.

чэрвепадобны, ✂.

Падобны на чарвяка.

  • Ч. адростак.

|| наз. чэрвепадобнасць, ✂.

чэркесы, ✂, м.

Народ, які жыве ў Карачаева-Чэркескай Рэспубліцы, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чэркешанка, ✂.

|| прым. чэркескі, ✂.