Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наздраваты, ✂.

З невялікімі адтулінамі, порысты.

  • Н. снег.
  • Н. сыр.

|| наз. наздраватасць, ✂.

наздравіна, ✂, ж. (спец.).

Наздраватае, порыстае месца, сітавіна.

|| прым. наздравінны, ✂.

наздраты, ✂ (разм.).

З вялікімі ноздрамі.

  • Наздратая пыса.

|| наз. наздратасць, ✂.

наземны, ✂.

Які знаходзіцца, дзейнічае або праводзіцца на паверхні зямлі, на сушы.

  • Наземныя збудаванні.
  • Наземныя войскі.

наззываць, ✂; зак.

Склікаць у вялікай колькасці.

  • Н. гасцей.

назіральнасць, ✂, ж.

Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя.

  • У мастака добрая н.

назіральнік, ✂, м.

Той, хто назірае за кім-, чым-н.

  • Тонкі н.

|| ж. назіральніца, ✂.

|| прым. назіральніцкі, ✂.

назіральны, ✂.

  1. Які прызначаны для назірання.

    • Назіральная вышка.
  2. Той, хто валодае назіральнасцю, умее назіраць (у 1 знач.).

назіранне, ✂, н.

  1. гл. назіраць.

  2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н., нагляданняў за кім-, чым-н.

    • Навуковыя назіранні.

назірацца, ✂; незак.

Бываць, здарацца; адзначацца.

  • У тэксце назіраюцца памылкі.