Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чырок, ✂, м.

Невялікая вадаплаўная птушка падсямейства качак.

|| прым. чырковы, ✂.

чырыкаць, ✂; незак.

Тое, што і цырыкаць.

|| аднакр. чырыкнуць, ✂.

|| наз. чырыканне, ✂.

чысло, ✂, н.

Дзень у парадкавым радзе іншых дзён гэтага месяца; дата.

  • Заднім чыслом адзначыць.

чыста... і чыста-...

Першая частка складаных слоў са знач. чысты (у 6 знач.), чыстага тону, без усялякіх дамешак, напр. чыста-белы, чыста-блакітны, чыста-залаты, чыста-ружовы, чыста-чырвоны, чыстапародны.

чыставік, ✂, м. (разм.).

Чыставы рукапіс, чыставы варыянт чаго-н.

  • Сёння пачну свайго жыцця суровы ч.

чыставы, ✂.

  1. Перапісаны, перароблены начыста; выпраўлены.

  2. Прызначаны для канчатковай апрацоўкі дэталей (спец.).

    • Ч. разец.
    • Чыставая апрацоўка.

чыстагатунковы, ✂.

Адборны, чыстага гатунку.

  • Чыстагатунковае насенне.

|| наз. чыстагатунковасць, ✂.

чыстакроўка, ✂, ж. (разм.).

Чыстакроўная, пародзістая жывёла.

чыстакроўны, ✂.

  1. Чыстай, не змешанай пароды (пра жывёл).

    • Жарабец чыстакроўнай пароды.
  2. Сапраўдны, праўдзівы (разм.).

    • Ч. арыстакрат.

|| наз. чыстакроўнасць, ✂.

чыстапародны, ✂.

Які належыць да якой-н. адной пароды, мае ўласцівыя ёй прыкметы (пра племянную жывёлу).

  • Чыстапародная жывёла.

|| наз. чыстапароднасць, ✂.