Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вершаскладанне, , н.

Будова вершаванай мовы.

  • Сілабічнае в.

верыць, ; незак.

  1. у што. Быць перакананым, упэўненым у чым-н.

    • В. у перамогу.
    • Верыць у чалавека.
    • Не в. сваім вушам або сваім вачам (гаварыць, калі гутарка ідзе пра што-н. малаверагоднае).
  2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным.

    • В. у сны і прыметы.
    • В. каму.
    • Цалкам давяраць.
    • Веру яго словам.

веславаць, ; незак.

Грэбці вёсламі.

|| наз. веславанне, .

|| прым. вяслярны, .

  • В. спорт.

весніцы, .

  1. Вароты ў двор або ў агарод, у поле.

  2. Плот з варотамі ў канцы вёскі (уст.).

|| прым. веснічны, .

веснічкі, .

Вузкія дзверцы ў плоце, варотцы.

|| прым. веснічкавы, .

веставы, , м.

Ардынарац, пасыльны.

вестка, , ж.

Паведамленне, звестка.

  • В. аб прыездзе.
  • Без вестак прапасці (бясследна знікнуць).
  • Падаць пра сябе вестку (паведаміць).

|| памянш. вестачка, .

вестыбулярны, :

  • вестыбулярны апарат (спец.) — орган у хрыбетных жывёлін і чалавека, які з’яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.

вестыбюль, , м.

Вялікае памяшканне перад уваходам ва ўнутраныя часткі якога-н., пераважна грамадскага, будынка.

  • В. тэатра.
  • В. метро.

|| прым. вестыбюльны, .

вестэрн, , м.

Прыгодніцкі фільм з жыцця першых пасяленцаў амерыканскага Захаду.