Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чырванапёры, .

З чырвоным апярэннем (пра птушак), з чырвонымі плаўнікамі (пра рыб).

чырванаскуры, .

  1. З чырвонай або чырванаватай скурай.

    • Ч. твар.
  2. З цёмна-жоўтай, чырванаватай афарбоўкай скуры (пра індзейцаў Амерыкі).

чырванасцяжны, .

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

  • Ч. ансамбль.

чырванатвары, .

З чырвоным тварам.

  • Ч. лейтэнант.

чырванафлоцец, , м.

Воінскае званне радавога саставу Ваенна-Марскіх сіл СССР (з 1935 да 1946 гг., калі яно было заменена званнем «матрос»).

|| прым. чырванафлоцкі, .

чырванашчокі, .

З чырвонымі, румянымі шчокамі.

  • Ч. хлопчык.

|| наз. чырванашчокасць, .

чырванець, ; незак.

  1. Станавіцца, рабіцца чырвоным.

    • На захадзе пачынала ч. неба.
  2. Пакрывацца румянцам. станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.

    • Ч. ад злосці.
  3. перан. Саромецца.

    • Гаворыць няпраўду і не чырванее.
  4. Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што-н. чырвонае).

|| зак. счырванець, і пачырванець, .

чырваніцца, ; незак.

  1. Афарбоўвацца ў чырвоны колер.

  2. Вылучацца сваім чырвоным колерам.

чырваніць, ; незак.

  1. Рабіць чырвоным, барвовым, надаваць чырвоны колер каму-, чаму-н.

    • Узыходзіла сонца і чырваніла неба.
  2. Фарбаваць у чырвоны колер.

чырвань, , ж.

  1. гл. чырвоны.

  2. Чырвоная пляма, пачырваненне ад прыліву крыві, запалення.

  3. Румянец.

    • Твар наліўся чырванню.