Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ядро, ✂, н.

  1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай.

    • Я. слівавай костачкі.
  2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н.

    • Я. каметы.
    • Я. Зямлі.
    • Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).
  3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спец.).

  4. перан. Асноўная частка якога-н. калектыву, групы.

    • Я. атрада, арганізацыі.
  5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара.

|| памянш. ядзерка, ✂ і ядзерца, ✂.

|| прым. ядзерны, ✂ і ядровы, ✂.

○

  • Ядровае мыла (спец.) — сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.

ядрыца, ✂, ж.

Крупы з ачышчаных цэлых зярнят грэчкі.

ядун, ✂, м. (разм.).

Тое, што і ядок (у 1 знач.).

яе, займ.

  1. гл. ён.

  2. займ. прынал. Які належыць ёй.

    • Яе сям’я.

яечка, ✂, н.

  1. гл. яйцо.

  2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі, а таксама адзін з органаў унутранай сакрэцыі ў чалавека і млекакормячых.

◊

  • Як яечка (разм.) — пра што-н. добра зробленае, прыгожае.

яечнік, ✂, м.

Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.

яечня, ✂ і яешня, ✂, ж.

Ежа з разбітых і запечаных у тлушчы яец (у 2 знач.).

язва, ✂, ж.

  1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

    • Незагойная я.
  2. перан. Зло, шкода.

    • Грамадскія язвы.
  3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

○

  • Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

  • Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. язвачка, ✂.

|| прым. язвавы, ✂.

  • Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

язвеннік, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе язвавай хваробай.

|| ж. язвенніца, ✂.

язджалы, ✂.

Такі, па якім многа ездзілі, біты.

  • Язджалая дарога.