развойкацца, ✂; зак. (разм.).
Пачаць войкаць (ад болю, непрыемнасці і пад.).
развучыцца, ✂; зак.
Страціць навыкі, уменне рабіць што-н.
- Р. вышываць.
- Р. іграць на піяніна
|| незак. развучвацца, ✂.
развучыць, ✂; зак.
Вывучыць з мэтай выканання, паўтарэння.
|| незак. развучваць, ✂.
|| наз. развучванне, ✂.
развявацца, ✂; незак.
Пра разгорнутае палотнішча, распушчаныя валасы і пад.; калыхацца ад ветру.
- Развяваюцца сцягі на плошчы.
развяваць, ✂; незак.
Прымушаць калыхацца (разгорнутае палотнішча, валасы і пал.).
развядзенец, ✂, м. (разм.).
Разведзены з жонкай мужчына.
развядзёнка, ✂, ж. (разм.).
Разведзеная з мужам жанчына.
развязацца, ✂; зак.
-
Раз’яднацца (аб канцах чаго-н. звязанага).
- Развязаўся вузел.
- Хустка развязалася.
-
перан., з кім-чым. Вызваліцца ад таго, што (хто) звязвае, не дае свабоды дзеянням (разм.).
|| незак. развязвацца, ✂.
развязаць, ✂; зак.
-
Раз’яднаць канцы чаго-н. звязанага, вызваліць ад розных завязак.
- Р. вузел.
- Р. хустку.
- Р. мяшок.
-
перан. Знішчыўшы перашкоды, даць магчымасць чаму-н. развіцца, разгарнуцца.
- Агрэсары развязалі вайну (пачалі).
- Р. ініцыятыву мас.
-
перан. Даць свабоду дзеянняў, вызваліць ад якіх-н. абавязацельстваў (разм.).
- Р. рукі каму-н.
- Р. язык каму-н. (прымусіць разгаварыцца).
|| незак. развязваць, ✂.
|| наз. развязка, ✂ і развязванне, ✂.
развязны, ✂.
Залішне вольны, бесцырымонны (чалавек, яго паводзіны).
- Развязныя манеры.
- Паводзіць сябе развязна (прысл.).
|| наз. развязнасць, ✂.