Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэлы, ✂.

  1. Які поўнасцю ахоплівае што-н. — у прасторы, часе, колькасці.

    • Прыбыў ц. полк салдат.
  2. Такі, ад якога нічога не аддзелена.

    • На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.
  3. Аб вялікай колькасці, вялікіх памерах, аб’ёме чаго-н.

    • Ц. кавалак сала.
    • Цэлая гара камення.
    • Ц. мех бульбы.
  4. Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны, не дзіравы.

    • Пасля пажару хата засталася цэлая.
    • Чаравікі былі старыя, але цэлыя.
  5. Жывы, здаровы, не паранены.

    • Ц. вярнуўся з вайны.
  6. цэлае: Што-н. адзінае, непадзельнае.

    • Адзінае ц.

○

  • Цэлы лік або цэлае — лік, які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.

◊

  • У цэлым — 1) ва ўсёй сукупнасці, цалкам; 2) увогуле, без падрабязнасцей.

цэль, ✂, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок, мішэнь.

  • Страляць у ц.

цэльны, ✂.

  1. З аднаго рэчыва, з аднаго куска, суцэльны.

    • Ц. мармур.
    • Цэльная металічная трубка.
  2. Неразбаўлены, натуральны.

    • Цэльнае малако.
  3. перан. Якому ўласціва ўнутранае адзінства.

    • Ц. характар.

|| наз. цэльнасць, ✂.

цэлюлоза, ✂, ж.

Рэчыва з хімічна апрацаванай драўніны, сцёблаў некаторых раслін, якое ідзе на выраб паперы, штучнага шоўку, выбуховых сродкаў і пад.; клятчатка.

|| прым. цэлюлозны, ✂.

цэмент, ✂, м.

  1. Мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой масу, якая хутка зацвердзявае; служыць для вырабу бетону і будаўнічых раствораў.

    • Ц. баіцца вільгаці.
  2. Касцяная тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба.

  3. Матэрыял, які ўжыв. для пламбавання зубоў.

|| прым. цэментны, ✂ і цэментавы, ✂.

цэментавальны, ✂.

Які служыць, прызначаны для цэментавання.

  • Ц. агрэгат.

цэментаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Падвергнуць (падвяргаць) цэментацыі (у 1 і 3 знач.).

  2. Заліць (заліваць) цэментам.

  3. перан. Згуртаваць (гуртаваць), з’яднаць (яднаць) (высок.).

    • Ц. рады аднадумцаў.

|| зак. зацэментаваць, ✂ і сцэментаваць, ✂.

|| наз. цэментаванне, ✂.

цэментацыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Спосаб умацавання грунтоў, бетонных кладак і пад. шляхам увядзення ў іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору.

  2. Працэс дабывання з раствораў золата, серабра, медзі іх выцясненнем (як больш электрададатных) менш высакароднымі металамі (менш электрададатнымі).

  3. Насычэнне паверхні малавугляроднай сталі вугляродам пры высокай тэмпературы з мэтай стварэння цвёрдага паверхневага слоя.

  4. Геалагічны працэс счаплення састаўных частак горнай пароды растворанымі мінеральнымі рэчывамі.

|| прым. цэментацыйны, ✂.

цэнаўтварэнне, ✂, н. (спец.).

Працэс фарміравання цэн на тавары і сістэмы цэн наогул.

  • Рэформа цэнаўтварэння.

|| прым. цэнаўтваральны, ✂.

цэнз, ✂, м. (спец.).

Умовы, якія дапускаюць чалавека да карыстання тымі ці іншымі палітычнымі правамі.

  • Узроставы ц.
  • Выбарчы ц.

|| прым. цэнзавы, ✂.