Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэзура, , ж. (спец.).

  1. У вершаскладанні: паўза, якая падзяляе радок на часткі.

    • Вялікая ц.
    • Малая ц.
  2. У музычным выкананні: кароткая паўза паміж дзвюма фразамі або завершанымі раздзеламі.

    • Ладавая ц.

|| прым. цэзурны, .

цэйтнот, , м. (спец.).

  1. У шахматах, шашках: становішча, калі іграку не хапае адведзенага часу на абдумванне чарговых хадоў пры гульні з гадзіннікам.

  2. перан. Востры недахоп часу ў якой-н. справе.

    • Пастаянны ц.

|| прым. цэйтнотны, .

цэйхгауз, , м. (уст.).

Ваенны склад зброі, абмундзіравання, харчоў.

|| прым. цэйхгаузны, .

цэласны, .

Які валодае ўнутраным адзінствам.

  • Цэласная тэорыя.

|| наз. цэласнасць, .

  • Тэрытарыяльная ц. дзяржавы.

цэласць, , ж.

  1. Непашкоджанасць, захаванасць.

    • Ц. судна.
  2. Адзінства, звязанасць усіх частак чаго-н.

цэлафан, , м.

Празрыстая цэлюлозная плёнка, якая ўжываецца для ўпакоўкі, а таксама ў паліграфіі і інш. вытворчасці.

|| прым. цэлафанавы, .

цэлік, , м. (спец.).

Прасцейшае прыцэльнае прыстасаванне на ствале зброі і на гарматных панарамах.

цэліцца, ; незак.

  1. Накіроўваць зброю на каго-, што-н.

    • Ц. ў мішэнь.
  2. перан. Мець намер завалодаць чым-н., заняць якое-н. становішча.

    • Ц. на выгаднае месца па службе.

цэліць, ; зак. і незак.

  1. Тое, што і цэліцца; цаляць.

    • Ц. у зайца з ружжа.
    • Ц. у начальнікі.
  2. Трапіць, папасці (разм.).

цэлулоід, , м.

Цвёрдае пластычнае рэчыва з цэлюлозы.

|| прым. цэлулоідны, і цэлулоідавы, .