цэнтральны, ✂.
-
Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).
-
Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.
-
Галоўны, кіруючы.
-
Асноўны, найбольш істотны.
-
Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.
○
Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.
Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.
Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая
складаецца з галаўнога і спіннога мозгу.
|| наз. цэнтральнасць, ✂.
цэнтрыфуга, ✂, ж.
-
Апарат для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі пад дзеяннем цэнтрабежных сіл.
-
Устаноўка для выпрабавання прыбораў і для трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў.
|| прым. цэнтрыфугальны, ✂ і цэнтрыфужны, ✂.
цэнтрыфугаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).
Раздзяліць (-ляць) неаднародныя сумесі пры дапамозе дзеяння цэнтрабежных сіл.
|| наз. цэнтрыфугаванне, ✂.
цэнтрычны, ✂, (спец.).
Які размяшчаецца па кругу, у выглядзе круга адносна вертыкальнай восі ў цэнтры галоўнага збудавання.
|| наз. цэнтрычнасць, ✂.
цэп, ✂, м.
Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам, у выглядзе доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам
драўлянага біча.
|| прым. цэпавы, ✂.
цэпелін, ✂, м.
Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай.
|| прым. цэпелінны, ✂.
цэпень, ✂, м.
Стужачны чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку чалавека, жывёлы; саліцёр.
цэра, ✂, ж. (уст.).
Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню.
|| прым. цэравы, ✂.