Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тройні, .

Вілы з трыма зубамі.

тройца, , ж.

  1. (Т вялікае). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог-бацька, Бог-сын і Бог-дух святы.

  2. (Т вялікае). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.

  3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).

    • Неразлучная т.

тройчы, прысл.

  1. Тры разы.

    • Ён т. быў у Мінску.
  2. Утрайне, у тры разы больш.

    • Быць т. шчодраму плёну.

тромб1, , м. (спец.).

  1. Згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносным сасудзе ці ў поласці сэрца.

  2. Увогуле згустак рэчыва, які закупорвае сасуд, праток.

    • Лімфатычны т.

|| прым. трамбатычны, .

тромб2, , м.

Смерч над сушай з моцным ветрам, ападкамі і навальніцай.

тромбафлебіт, , м.

Запаленне сценкі вены, якое вядзе да ўтварэння тромба​1.

трон, , м.

Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні — месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній; ужыв. таксама як сімвал манархічнай улады.

|| прым. тронны, .

  • Тронная зала.

троны, .

Ручка нажа, відэльца і пад.

троп, , м. (спец.).

Слова або зварот, якія ўжыв. ў пераносным, алегарычным значэнні.

  • Паэтычныя тропы.

|| прым. трапічны, .

тропік, , м.

  1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна экватару на адлегласці 23°27’ на поўнач або на поўдзень ад яго.

    • Т. Казярога.
    • Т. Рака.
  2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

|| прым. трапічны, .

  • Трапічная спёка.