Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохгадовы, ✂.

  1. Які праіснаваў, працягваецца тры гады.

    • Т. тэрмін.
    • Трохгадовае навучэнне.
  2. Узростам у тры гады.

    • Трохгадовае дзіця.

трохгоддзе, ✂, н.

  1. Прамежак часу тэрмінам у тры гады.

  2. чаго. Гадавіна якой-н. падзеі, што была тры гады назад.

    • Т. вяселля.

|| прым. трохгадовы, ✂.

трохгранны, ✂.

  1. Які мае тры грані.

    • Т. напільнік.
  2. Утвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць праз адну кропку (спец.).

    • Т. вугал.

трохдзённы, ✂.

Які працягваецца тры дні; разлічаны на тры дні.

  • Трохдзённая камандзіроўка.
  • Т. запас вады.

трохзначны, ✂.

Які складаецца з трох знакаў.

  • Т. лік.

трохзубы, ✂.

З трыма зубамі.

  • Трохзубыя восці.

трохі, прысл.

Няшмат, крыху.

  • Т. спазніўся на сход.

трохкантовы, ✂.

З трыма кантамі.

  • Т. брус.

трохкласны, ✂.

Які мае тры класы, складаецца з трох класаў.

  • Трохкласная адукацыя.

трохколерны, ✂.

Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або складаецца з трох частак розных колераў.

  • Т. сцяг.