Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тачыльня, ✂, ж.

Тачыльная майстэрня.

тачыльшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца навострываннем рэжучых інструментаў.

|| ж. тачыльшчыца, ✂.

тачыць​1, ✂; незак.

  1. Рабіць вострым рэжучую частку, лязо чаго-н. з дапамогай тачыла, бруска і пад.; вастрыць.

    • Т. нож.
  2. Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).

  3. Вырабляць, апрацоўваючы на такарным станку.

    • Т. дэталі.

|| зак. натачыць, ✂ і вытачыць, ✂.

|| наз. тачэнне, ✂.

тачыць​2, ✂; незак.

  1. Грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі ў чым-н., пашкоджваць што-н. (пра насякомых, грызуноў).

    • Краты точаць грады.
  2. перан. Неадступна мучыць, паступова пазбаўляючы сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.).

|| зак. патачыць, ✂.

таямніца, ✂, ж.

  1. Тое, што яшчэ не пазнана, не стала вядомым.

    • Таямніцы мінулага.
    • Т. атама.
  2. Тое, што трымаецца ў сакрэце, наўмысна хаваецца ад іншых.

    • Не раскрываць таямніцы.
    • Умець захаваць таямніцу.

таямнічы, ✂.

  1. Поўны таямніцы (у 1 знач.), загадкава-незразумелы.

    • Т. шорах.
  2. Які з’яўляецца тайнай і скрываецца.

    • Прыехаў з таямнічай мэтай.
  3. Шматзначны, загадкавы.

    • З таямнічым выразам твару.

|| наз. таямнічасць, ✂.

тваністы, ✂.

Багністы, гразкі, у якім лёгка загразнуць, увязнуць.

  • Тваністая мясцовасць.

|| наз. тваністасць, ✂.

твань, ✂, ж.

Дрыгва, багністае месца.

твар, ✂, м.

  1. Пярэдняя частка галавы чалавека.

    • Загарэлы т.
    • Прыгожы т.
    • Ведаць каго-н. у т. (па знешняму выгляду).
  2. перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.

    • Мяняецца т. гарадоў.

◊

  • (Не) да твару (разм.) — 1) (не) ідзе каму што-н.; 2) (не) прыстойна каму-н. так, (не) адпавядае чыйму-н. становішчу.

|| памянш. тварык, ✂.

тварог, ✂, м.

Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання.

  • Заправіць т. смятанай.

|| прым. тварожны, ✂.

  • Т. сыр.