Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таўстабрухі, (разм.).

З тоўстым, вялікім жыватом.

таўстазады, (разм. груб.).

З тоўстым задам.

таўсталобік, , м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў рэках Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама акліматызавана ў Паўднёвай Еўропе.

таўстаморды, (разм.).

З тоўстай мордай.

  • Т. бульдог.

таўстаногі, .

З тоўстымі нагамі.

таўстаножка, , ж.

Перапончатакрылае насякомае бліскучай, металічнай афарбоўкі.

таўстарог, , м.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх з вялікімі рагамі, якая водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.

таўстасум, , м. (пагард.).

Багацей.

  • Развялося цяпер таўстасумаў.

таўсташчокі, .

З тоўстымі, мясістымі шчокамі.

  • Т. хлапчук.

таўстун, , ж. (разм.).

Тоўсты чалавек.

|| памянш.-ласк. таўстунок, .

|| ж. таўстуха, .