Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарыф, ✂, м.

Афіцыйна ўстаноўленая сума збораў, аплаты за што-н.

  • Таможны т.
  • Чыгуначны т.

|| прым. тарыфны, ✂.

тарыфікаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Правесці (праводзіць) тарыфікацыю.

  • Т. аклады.

тарыфікацыя, ✂, ж. (спец.).

Вызначэнне тарыфу чаго-н.

  • Т. заработнай платы.

|| прым. тарыфікацыйны, ✂.

тары-бары, нескл. (разм.).

Пустая размова, балбатня.

  • Тары-бары разводзіць.

тарэадор, ✂, м.

Удзельнік бою быкоў на арэне.

|| прым. тарэадорскі, ✂.

тарэц, ✂, м.

  1. Папярочны разрэз бервяна, бруса; папярочная грань чаго-н. (спец.).

    • Т. дошкі.
  2. Кароткі, звычайна шасцігранны брусок для машчэння вуліц.

  3. Маставая з такіх брускоў.

|| прым. тарцовы, ✂.

тасаваць, ✂; незак.

Перамешваць (ігральныя карты).

|| зак. стасаваць, ✂.

|| наз. тасаванне, ✂ і тасоўка, ✂.

тасёмка, ✂, ж.

Тое, што і тасьма.

|| прым. тасёмачны, ✂ і тасёмкавы, ✂.

тасёмчаты, ✂.

З тасьмой, тасёмкай.

  • Тасёмчатыя ўпрыгожанні.

тастамент, ✂, м. (уст.).

Завяшчанне.