Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таўшчыня, ✂, ж.

  1. гл. тоўсты.

  2. Велічыня папярочнага сячэння прадмета.

    • Т. бервяна.

таўшчэзны, ✂ і таўшчэразны, ✂ (разм.).

Вельмі тоўсты.

  • Т. дуб.

тафта, ✂, ж.

Тонкая глянцавітая шаўковая або баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прым. тафцяны, ✂.

тахікардыя, ✂, ж. (спец.).

Паскораны рытм сардэчных скарачэнняў, абумоўлены рознымі фізіялагічнымі і паталагічнымі ўплывамі.

тахта, ✂, ж.

Шырокая канапа без спінкі.

  • Спаць на тахце.

тачанка, ✂, ж.

Рысорная павозка з адкрытым кузавам для запрэжкі пары коней.

тачка, ✂, ж.

Ручная каляска на адным коле, якую возяць, трымаючы за ручкі і штурхаючы перад сабой.

  • Вазіць цэглу на тачцы.

|| прым. тачачны, ✂.

тачыла, ✂, н.

Тачыльны камень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў.

тачылка, ✂, ж.

  1. Інструмент для вастрэння нажоў, брытваў і пад.

  2. Прыстасаванне, машынка для завострывання алоўкаў (разм.).

тачыльны, ✂.

Прызначаны для навострывання рэжучых інструментаў.

  • Т. камень.
  • Т. рэмень.