Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тварожнік, ✂, м.

Печаная аладка з тварагу; сырнік.

тварожысты, ✂.

Падобны з выгляду на тварог.

  • Тварожыстая маса.

|| наз. тварожыстасць, ✂.

тварожыцца, ✂; незак.

Ператварацца ў тварог (пра малако).

|| наз. тварожанне, ✂.

тварожыць, ✂; незак.

Квасіць малако для атрымання тварагу.

|| наз. тварожанне, ✂.

тварыцца, ✂; незак.

Рабіцца, адбывацца.

  • На вуліцы тварылася нешта незразумелае.

тварыць, ✂; незак.

  1. Ствараць у працэсе творчай дзейнасці.

  2. Рабіць, здзяйсняць.

    • Т. дабро.
    • Т. гісторыю.

тварэнне, ✂, н.

Тое, што створана ў працэсе творчай дзейнасці; твор.

  • Т. мастака.

тварэц, ✂, м.

  1. Той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

    • Т. гісторыі — народ.
  2. (Т вялікае). У рэлігіі: Бог як стваральнік свету.

твіст, ✂, м.

Эксцэнтрычны парны танец з характэрнымі рухамі бёдраў.

твой займ., прынал.

Які мае адносіны да цябе, належыць табе.

  • Т. дом.
  • Твая кніга.
  • Тваё паліто.
  • — Ці т. (наз.) дома? — Не, кудысьці пайшоў.