Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

твор, ✂, м.

Прадукт творчай працы (раман, карціна, архітэктурнае збудаванне і пад.).

творны:

  • творны склон — склон, які адказвае на пытанні: кім? чым? і абазначае прыладу або спосаб дзеяння.

творца, ✂, м.

Тое, што і тварэц.

творчасць, ✂, ж.

Дзейнасць чалавека, накіраваная на стварэнне культурных, духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей.

  • Т. Купалы.
  • Народная т.

|| прым. творчы, ✂.

  • Творчая індывідуальнасць.

тканіна, ✂, ж.

  1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял.

    • Ільняныя тканіны.
  2. перан. Аснова, змест чаго-н.

    • Т. сюжэта.

|| прым. тканінны, ✂ і тканінавы, ✂.

тканка, ✂, ж.

  1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць адну і тую ж функцыю ў жывёльных і раслінных арганізмах.

    • Тлушчавая т.
    • Мышачная т.
  2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.).

|| прым. тканкавы, ✂.

тканне, ✂, н.

  1. гл. ткаць.

  2. зб. Тканыя вырабы (разм.).

тканы, ✂.

Выраблены тканнем.

  • Тканая посцілка.

ткацкі, ✂.

Які мае адносіны да ткацтва, ткання.

  • Т. цэх.
  • Ткацкая фабрыка.

ткацтва, ✂, н.

  1. Выраб тканіны з пражы на ткацкім станку.

  2. Майстэрства, тэхніка вырабу тканін.