Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танін, ✂, м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).

|| прым. танінавы, ✂.

таніраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).

  2. Пакрыць (пакрываць) фарбай што-н. да патрэбнага тону; зрабіць (рабіць) дэкаратыўную аддзелку з мэтай імітацыі.

|| наз. таніраванне, ✂ і таніроўка, ✂.

таніць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць больш тонкім.

танічны​1, ✂, (спец.).

Заснаваны на адпаведным чаргаванні націскных і ненаціскных складоў у вершаскладанні.

  • Танічнае вершаскладанне.

танічны​2, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў.

  • Т. рэфлекс.

танк​1, ✂, м.

Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду, з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаўленымі ў рухомай гарматнай вежы.

|| прым. танкавы, ✂.

  • Танкавая калона.

танк​2, ✂, м. (спец.).

Спецыяльна абсталяваны рэзервуар для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.

танка...​1 (гл. тонка...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «тонка...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. танкадзюбы, танкалісты, танканогі, танкаплёначны, танкарунны, танкаскуры, танкаслойны, танкастволы, танкасценны, танкашыі.

танка...​2

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да танка ​1, напр. танкабудаванне, танкабудаўнічы, танкаваджэнне, танкадром, танкашлем.

танкаваты, ✂.

Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба.

  • Танкаватая тканіна.