Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танкагубы, ✂.

З тонкімі губамі.

танкадром, ✂, м.

Участак мясцовасці, абсталяваны для выпрабавання танкаў і іншых гусенічных машын, а таксама для абучэння танкістаў.

танканогі, ✂.

З тонкімі нагамі.

  • Т. бусел.

танкапрад, ✂, м.

Род матыля.

танкарунны, ✂.

З тонкім руном.

  • Танкарунныя авечкі.

|| наз. танкаруннасць, ✂.

танкаскуры, ✂.

З тонкай скурай, лупінай.

  • Танкаскурыя апельсіны.

|| наз. танкаскурасць, ✂.

танкаслойны, ✂.

З тонкімі слаямі.

  • Танкаслойнае дрэва.

|| наз. танкаслойнасць, ✂.

танкастволы, ✂.

З тонкім ствалом.

  • Танкастволая сасна.

|| наз. танкастволасць, ✂.

танкаствольны, ✂.

Які мае тонкі ствол (пра зброю).

танкаструнны, ✂.

З тонкімі струнамі.