Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танкасценны, ✂.

З тонкімі сценамі, сценкамі.

  • Т. дом.
  • Танкасценная пасудзіна.

танкашыі, ✂.

З тонкай шыяй.

танкашэрсны, ✂.

З тонкай шэрсцю; з тонкай шэрсці.

  • Танкашэрсная авечка.
  • Танкашэрсная тканіна.

|| наз. танкашэрснасць, ✂.

танкер, ✂, м.

Судна для перавозкі вадкіх грузаў у танках​2.

|| прым. танкерны, ✂.

танкетка​1, ✂, ж.

Браніраваная гусенічная баявая машына, узброеная адным або двума кулямётамі.

танкетка​2, ✂, ж.

  1. Падэшва, якая паступова патаўшчаецца ад наска да пяткі.

    • Туфлі на танкетцы.
  2. мн. Лёгкі жаночы абутак на такой падэшве.

танкіст, ✂, м.

Ваеннаслужачы танкавых войск.

|| прым. танкісцкі, ✂.

танклявы, ✂.

Не зусім тонкі, танкаваты.

|| наз. танклявасць, ✂.

таннець, ✂; незак.

Станавіцца таннейшым.

  • Абутак не таннее.

|| зак. патаннець, ✂.

танны, ✂.

  1. Які мала каштуе, недарагі.

    • Танная тканіна.
  2. перан. Які не мае каштоўнасці, пусты.

    • Танная слава.

|| наз. таннасць, ✂.