Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тамашні, ✂ (разм.).

Які знаходзіцца там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка; не тутэйшы.

  • Тамашнія жыхары.

тамбур​1, ✂, м.

  1. Прыбудова каля ўваходных дзвярэй, якая засцерагае ад халоднага паветра.

  2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона.

  3. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).

|| прым. тамбурны, ✂.

тамбур​2, ✂, м. (спец.).

Род вышывання або вязання вочка ў вочка.

|| прым. тамбурны, ✂.

  • Тамбурная іголка.

тамбурмажор, ✂, м.

  1. Дырыжор, які задае рытм ваеннаму аркестру на маршы.

  2. Жазло, якім дырыжор задае рытм духавому аркестру на маршы.

|| прым. тамбурмажорскі, ✂.

тамбурын, ✂, м.

  1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна.

  2. Барабан з падоўжаным корпусам.

таміцца, ✂; незак.

  1. Зморвацца, прыставаць ад цяжкай, непасільнай працы.

  2. Мучыцца, пакутаваць ад чаго-н.

    • Т. ў палоне.
    • Т. ў чаканні.
  3. Вытрымлівацца пры пэўных умовах для набыцця неабходных якасцей (спец.).

|| зак. стаміцца, ✂ і утаміцца, ✂.

|| наз. тамленне, ✂.

таміць, ✂; незак.

  1. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).

  2. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.

  3. Парыць у закрытай пасудзіне для атрымання неабходных якасцей (спец.).

    • Т. тытунь.

|| наз. тамленне, ✂.

тамлівы, ✂.

Такі, які стамляе, знясільвае, зморвае.

  • Тамлівая дарога.

|| наз. тамлівасць, ✂.

таможнік, ✂, м.

Служачы таможні.

таможня, ✂, ж.

Установа, якая ажыццяўляе кантроль над правозам тавараў цераз граніцу і займаецца зборам пошлін за такі правоз.

|| прым. таможны, ✂.

  • Таможная пошліна.