Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сцягацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Схадзіць куды-н. і вярнуцца назад.

  2. Знасіцца.

    • Паліто ўжо сцягалася.

сцягаць, ✂; зак.

  1. Пра ўсё, многае: цягнучы, несучы, сабраць у адно месца.

    • С. хвораст у кучу.
  2. Знасіць (разм.).

    • С. касцюм за сезон.

сцягно, ✂, н.

Частка нагі (у жывёл — задняй канечнасці) ад тазасцегнавога да каленнага сустава.

|| прым. сцегнавы, ✂.

  • Сцегнавая косць.

сцягнуцца, ✂; зак.

  1. Туга падперазаць сябе чым-н.

    • С. дзягай.
  2. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра многіх).

    • Войскі сцягнуліся да пераправы.
  3. Пайсці куды-н. (разм.).

    • Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.
  4. Пра што-н. з абутку: з цяжкасцю быць знятым.

    • Бот ледзь сцягнуўся з нагі.
  5. Здоўжыцца, марудна прайсці (разм.).

    • У трывожным чаканні сцягнулася ноч.

|| незак. сцягвацца, ✂.

сцягнуць, ✂; зак.

  1. Цягнучы, зняць каго-, што-н. адкуль-н.

    • С. посцілку з ложка.
    • С. боты з ног.
  2. Цягнучы, перамясціць у другое месца.

    • С. калёсы з дарогі.
  3. Звалачы ў адно месца (пра многае).

    • С. жэрдзе ў кучу.
  4. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы.

    • С. атрады да пераправы.
  5. Нацягваючы, зблізіць, злучыць канцы чаго-н.

    • С. канцы лука.
  6. Знесці што-н. далёка.

    • Дзеці сцягнулі кудысьці граблі.
  7. Украсці (разм.).

    • С. кнігу ў суседа.
    • Ваўкі сцягнулі авечку.
  8. Туга перавязаць, сціскаючы што-н.

    • С. шнуроўку.
    • С. паскам сукенку.
  9. Пра сутаргу: звесці, скурчыць (разм. безас.).

    • Сутаргай сцягнула нагу.
  10. часцей безас., што. Пачаць зацвердзяваць.

    • На дварэ марозік, гразь сцягнула.
  11. безас., што. Пра ваду: зменшыцца.

    • Пасля паводкі ваду сцягнула.

|| незак. сцягваць, ✂.

|| наз. сцягванне, ✂.

сцягняк, ✂, м.

  1. Тое, што і сцягно.

  2. Гатунак мяса — верхняя частка задняй ляжкі, кумпяк.

|| прым. сцягнячны, ✂.

сцяжок, ✂, м.

Тое, што і флажок.

|| прым. сцяжковы, ✂.

сцяжына, ✂, ж. (разм.).

Сцежка.

|| памянш. сцяжынка, ✂.

сцялежыцца, ✂; зак.

Пра калёсы: зляцець з перадка.

|| незак. сцялежвацца, ✂.

сцялежыць, ✂; зак.

Пра калёсы: сарваць з перадка.

|| незак. сцялежваць, ✂.