Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

франтавы, ✂.

  1. гл. фронт.

  2. Прызначаны для патрэб фронту.

    • Ф. закон.
    • Ф. друг.
    • Франтавая аперацыя.

франтальны, ✂.

  1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы.

    • Франтальная атака.
    • Ф. ўдар.
  2. перан. Такі, які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.

    • Франтальная праверка дакументаў.

|| наз. франтальнасць, ✂.

франтаўскі, ✂.

Які мае модны выгляд, крой (пра адзенне, абутак).

  • Ф. касцюм.

франтаўство, ✂, н.

Залішняя ўвага да сваёй знешнасці, моднага адзення і пад.

франтон, ✂, м.

Трохвугольная або цыркульная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам.

|| прым. франтонны, ✂.

франтыспіс, ✂, м.

  1. У архітэктуры: галоўны фасад будынка.

  2. Малюнак або партрэт, які змяшчаецца перад першай старонкай кнігі або зверху старонкі перад пачаткам тэксту.

|| прым. франтыспісны, ✂.

франціць, ✂; незак. (разм.).

Быць франтам, модна апранацца.

  • Ф. у новым плацці.

французы, ✂, м.

Народ раманскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Францыі.

|| ж. францужанка, ✂.

|| прым. французскі, ✂.

фрахт, ✂, м. (спец.).

  1. Плата за перавозку грузаў водным шляхам.

  2. Грузы, якія перавозяцца на зафрахтаваным судне, а таксама такая перавозка.

|| прым. фрахтовы, ✂.

фрахтавальнік, ✂, м. (спец.).

Асоба або ўстанова, якая фрахтуе транспартныя сродкі.