Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

факсіміле, нескл., н.

  1. Дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу (спец.).

  2. Дакладна ўзноўлены.

    • Подпіс ф.
    • Рукапіс выдадзены ф.

|| прым. факсімільны, .

факстрот, , м.

Хуткі рытмічны танец чатырохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. факстротны, .

факт, , м.

  1. Нявыдуманы, сапраўдны выпадак, падзея, тое, што адбылося на самай справе.

    • Сапраўдны ф.
    • Паведаміць факты.
    • Паставіць перад фактам каго-н. (у такое становішча, калі ўжо нічога нельга змяніць).
  2. часц. сцвярджальная і пабочн. сл. У значэнні: так, сапраўды, бясспрэчна (разм.).

    • Няўжо ўсе сабраліся? — Ф.!

фактаграфія, , ж. (кніжн.).

Апісанне фактаў без усякага іх аналізу, абагульнення.

|| прым. фактаграфічны, .

фактар, , м. (кніжн.).

  1. Прычына, рухаючая сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы.

    • Ф. часу.
    • Трэба ўлічваць прыродныя фактары.
  2. Пасрэднік, камісіянер (уст.).

  3. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, распарадчык яе работамі (уст.).

факторыя, , ж. (уст.).

  1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах.

  2. Гандлёва-забеспячэнскі і нарыхтоўчы пункт у аддаленых раёнах.

    • Пушная ф. на Поўначы.

фактура1, , ж. (спец.).

  1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні.

    • Ф. тканіны.
  2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва.

    • Вобразная ф. паэмы.

|| прым. фактурны, .

фактура2, , ж. (спец.).

Рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

|| прым. фактурны, .

фактычны, .

Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй.

  • Фактычныя даныя.
  • Фактычныя доказы.
  • Фактычна (прысл.) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы.
  • Ф. шлюб (незарэгістраваны).
  • Фактычныя выклады.

|| наз. фактычнасць, .

факультатыў, , м. (разм.).

Факультатыўны курс, прадмет. па стылістыцы.