факт назоўнік | мужчынскі род

  1. Нявыдуманы, сапраўдны выпадак, падзея, тое, што адбылося на самай справе.

    • Сапраўдны ф.
    • Паведаміць факты.
    • Паставіць перад фактам каго-н. (у такое становішча, калі ўжо нічога нельга змяніць).
  2. часціца: сцвярджальная і пабочнае слова У значэнні: так, сапраўды, бяспрэчна (размоўнае).

    • Няўжо ўсе сабраліся? — Ф.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)