спірт, ✂, м.
-
Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што
змяшчаюць у сабе цукар і крухмал.
-
Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам (спец.).
|| прым. спіртавы, ✂ і спіртны, ✂.
- Спіртавыя лакі.
- Спіртавое браджэнне.
- Купіць спіртнога (наз.).
спіртоўка, ✂, ж.
Спіртавы награвальны прыбор.
|| прым. спіртовачны, ✂.
спірыт, ✂, м.
Той, хто займаецца спірытызмам.
|| ж. спірытка, ✂.
|| прым. спірыцкі, ✂.
спірытызм, ✂, м.
Містычная плынь, заснаваная на веры ў магчымасць непасрэдных зносін з душамі памёршых, а таксама самі зносіны пры
дапамозе розных умоўных прыёмаў (вярчэнне сталоў, стукаў і пад.).
|| прым. спірытычны, ✂.
спісаць, ✂; зак.
-
Перапісаць з арыгінала што-н., зрабіць рукапісную копію чаго-н.
- С. з дошкі сказы.
- С. вершы са зборніка паэзіі.
-
Паказаць (у жывапісе, літаратуры), выкарыстаўшы каго-, што-н. як прататып, натуру.
-
што. Запісаць у спіс каго-, што-н.
- С., колькі чаго патрэбна для паходу.
-
Дакументальна афармляючы, запісаць як зрасходаванае або непрыгоднае.
-
Запоўніць пісьмовымі знакамі (сшытак і пад.).
- С. усе старонкі ў сшытку.
-
Зрасходаваць на пісанне (разм.).
-
перан. Спаласаваць, збіць (разм.).
-
У маракоў, авіятараў і пад.: звольніць, адправіць у запас (спец.).
|| незак. спісваць, ✂.
|| наз. спісванне, ✂ і спісанне, ✂.