спецыялізаваць, ✂; зак. і незак.
-
Даць (даваць) спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі і тэхнікі, навучыць (навучаць) якой-н. спецыяльнасці.
- С. вучняў па жывёлагадоўлі.
-
Прызначыць (прызначаць) для спецыяльнага выкарыстання або для работы ў якой-н. спецыяльнай галіне.
- С. калгас на вытворчасці мяса.
|| наз. спецыялізацыя, ✂.
спецыяліст, ✂, м.
Чалавек, які мае спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі, мастацтва.
- С. па сардэчных захворваннях.
|| ж. спецыялістка, ✂.
спецыяльны, ✂.
Асобы, які прызначаны выключна для якой-н. навукі, тэхнікі, мастацтва, уласцівы той або іншай спецыяльнасці.
- Спецыяльная адукацыя.
- Спецыяльная тэрміналогія.
спешка, ✂, ж.
Старанне зрабіць што-н. як мага хутчэй; паспешнасць.
- Спешкі ў такой справе не можа быць.
спешны, ✂.
Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць.
- Спешная работа.
- Спешна (прысл.) сабрацца на сход.
- Спешнае заданне.
|| наз. спешнасць, ✂.
спешыць, ✂; зак.
Загадаць або прымусіць спешыцца.
|| незак. спешваць, ✂.
спёка, ✂, ж.
Моцная гарачыня ў паветры, нагрэтым сонцам; спякота.