соль1, ✂, ж.
-
адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым смакам, ужываецца як прыправа да стравы.
- Сталовая с.
- Падсыпаць солі (таксама перан. добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам).
- Пуд солі з’есці з кім-н. (перан. добра і даўно ведаць каго-н.; разм.).
-
перан., Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.
- У гэтым якраз і ўся с. паэмы.
-
У хіміі: прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам.
|| прым. салявы, ✂ і саляны, ✂.
соль2, нескл., н.
Пяты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
сом, ✂, м.
Вялікая прэснаводная рыба сямейства сомавых з вусамі і целам без лускі.
|| прым. сомавы, ✂ і сомаў, ✂.
- Сямейства сомавых (наз.).
- Сомаў вус.
соннік, ✂, м.
Кніга з тлумачэннем сноў (у 2 знач.).
сонца... (а таксама санца...).
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) які мае адносіны да сонца (у 1 знач.), напр. сонцаварот (народная назва сонцастаяння), сонцапакланенне;
- 2) які мае адносіны да сонца (у 2 знач.), напр. сонцаахоўны, сонцалюбівы, сонцалячэнне;
- 3) падобны на сонца (у 1 знач.), напр. сонцападобны.