Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сонцастаянне, ✂, н.

Перыяд часу, калі паўдзённая вышыня Сонца застаецца амаль нязменнай (найбольшай або найменшай).

  • Летняе с. (з максімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 чэрвеня).
  • Зімовае с. (з мінімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 снежня).

сопка, ✂, ж.

Невялікая гара, курган круглявай формы, а таксама (на Далёкім Усходзе) вулкан.

|| прым. сопачны, ✂.

сопкі, ✂.

Які лёгка разварваецца; рассыпісты.

  • Сопкая бульба.

|| наз. сопкасць, ✂.

соплі, ✂, ж. (разм.).

Слізь, што выдзяляецца з носа; смаркачы.

сорак, ліч.

Лік і лічба 40.

  • За сорак каму-н. (больш за сорак гадоў).

|| парадкавы ліч. саракавы, ✂.

сорам, ✂, м.

  1. Пачуццё моцнай збянтэжанасці ад усведамлення непрыстойнасці, ганебнасці свайго ўчынку.

    • С. за свае словы.
    • Згарэць ад сораму (моцна засаромецца).
  2. у знач. вык. Ганьба (разм.).

    • С. так несумленна рабіць!

сорамна, у знач. вык.

Пра пачуццё сораму, што адчувае хто-н.

  • С. за сябе.

сорга, нескл., н.

Паўднёвая травяністая расліна з мяцёлкавым суквеццем, ужываецца для ежы, на корм і для тэхнічных патрэб.

|| прым. соргавы, ✂.

сорт, ✂, м.

  1. Тое, што і гатунак.

    • Першы с. (таксама перан. пра што-н. вельмі добрае).
    • Мука першага сорту.
  2. Разнавіднасць якой-н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі-н. каштоўнымі якасцямі.

    • Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

|| прым. сартавы, ✂.

сортнасць, ✂, ж. (спец.).

  1. Тое, што і гатунковасць.

  2. Прыналежнасць да высокага або каштоўнага сорту (пра культурныя расліны).

    • С. пшаніцы.