Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сноўдаць, ; незак.

Тое, што і сноўдацца.

  • Дзеці сноўдалі з двара ў двор.

|| наз. сноўданне, .

снягір, , м.

Невялікая пеўчая птушка з атрада вераб’іных з чырвонай афарбоўкай пер’я на грудзях (у самцоў).

снягурачка, , ж.

  1. У народных казках: дзяўчына з снегу, якая растала ўвесну.

  2. мн. Канькі з моцна закругленымі насамі.

    • Бацька прывёз мне з горада снягурачкі.

сняданак, , м. (разм.).

Снеданне.

сняжынка, , ж.

Пушынка, крышталік снегу.

  • На дзедавы вусы насела сняжынак.

сняток, , м.

Невялікая азёрная рыба паўночнай Еўропы.

|| прым. снятковы, .

  • С. суп (са сняткоў).

собаль, , м.

Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. сабалёвы, , сабаліны, і собалевы, .

  • Сабалёвая шапка.
  • Сабаліныя бровы (перан. густыя, цёмныя, шаўкавістыя; нар.-паэт.).

собіць, ; безас.; зак. (разм.).

Прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць нечаканае.

  • Собіла ж яму ў такое разводдзе адпраўляцца ў дарогу.

совацца, ; незак.

  1. гл. сунуцца ​1.

  2. Хадзіць туды і сюды, звычайна без справы (разм.).

    • С. з хаты ў хату.
  3. Перамяшчацца куды-н.

    • Лодка соваецца па вадзе.

|| наз. сованне, .

соваць, ; незак.

  1. гл. сунуць ​1-2.

  2. Перамяшчаць з месца на месца.

    • С. табурэткі па кухні.
  3. Класці, укладваць куды-н. неахайна.

    • С. кнігі ў партфель.
  4. перан. Даваць хабар (разм.).

    • С. хабар (падкупляць).

|| наз. сованне, .