Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скурчыць, ✂; зак.

  1. Сагнуць, падагнуць.

    • С. ногі.
  2. Звесці курчам.

    • Хвароба скурчыла пальцы.
    • Раптам мяне скурчыла (безас.).

|| незак. скурчваць, ✂.

|| наз. скурчванне, ✂.

скурысты, ✂.

Які мае скуру або з паверхняй, падобнай на скуру.

  • Скурыстае лісце.
  • Скурыстая перапонка.
  • Скурыстая чарапаха (з целам, пакрытым скурай).

скурыцца, ✂; зак.

Зрасходавацца пры курэнні; дакурыцца.

  • Папяроса скурылася.

|| незак. скурвацца, ✂.

скурыць, ✂; зак.

Курачы, зрасходаваць; дакурыць.

  • С. цыгарэту.

|| незак. скурваць, ✂.

|| наз. скурванне, ✂.

скусаць, ✂; зак.

Моцна пакусаць, укусіць у многіх месцах.

  • Мяне скусалі камары.

|| незак. скусваць, ✂.

|| наз. скусванне, ✂.

скусіць, ✂; зак. (разм.).

Адкусіць зверху частку чаго-н.

  • Рыба скусіла чарвяка.

|| незак. скусваць, ✂.

|| наз. скусванне, ✂.

скутэр, ✂, м.

Аднамесная спартыўная лодка з падвесным маторам.

|| прым. скутэрны, ✂.

скуф’я, ✂, ж.

Востраканечная мяккая шапка з чорнага або фіялетавага аксаміту ў праваслаўнага духавенства.

|| памянш. скуфейка, ✂.

скуць, ✂; зак.

Тое, што і скаваць.

скучыцца, ✂; зак.

Сабрацца ў кучу, у адно месца.

  • Воблакі скучыліся.
  • Вучні скучыліся ля дзвярэй класа.

|| незак. скучвацца, ✂.