Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скура, , ж.

  1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы.

    • С. на руках гладкая.
    • Вылазіць са скуры (перан. старацца з усіх сіл).
    • С. ды косці (перан. пра вельмі худога чалавека).
    • С. свярбіць (таксама перан. пра няўрымслівага, неспакойнага чалавека, які быццам просіцца на пакаранне).
  2. Вырабленая шкура жывёлы.

    • Паліто з натуральнай скуры.
  3. перан. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.). Пра жыццё, існаванне, дабрабыт (разм.).

    • Свая с. даражэй.

|| памянш. скурка, .

|| прым. скурны, .

  • Скурныя захворванні.

скурадзёр, , м. (разм.).

Тое, што і шкурадзёр.

скуралуп, , м. (разм.).

  1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл.

  2. перан. Бязлітасны, жорсткі чалавек.

скураміт, , м.

Штучная скура, якая ідзе на падэшвы.

|| прым. скурамітавы, .

скуранка, , ж. (разм.).

Скураная куртка або кароткае скураное паліто.

скураны, .

  1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры.

    • С. завод.
    • Скураная сыравіна.
  2. Зроблены, пашыты са скуры, абабіты скурай (у 2 знач.).

    • Скураныя боты.
    • С. кашалёк.
    • Скураное крэсла.

скурат, , м. (разм.).

Кавалак скуры.

  • Круціцца як скурат на агні (разм.) — выкручвацца, каб давесці сваю невінаватасць у чым-н.

скурка, , ж.

  1. гл. скура.

  2. Невялікая вырабленая шкура жывёлы (для пашыву шапак, каўняроў і пад.).

  3. Верхняе покрыва, абалонка пладоў.

    • С. памідора.

скурнік, , м.

  1. Той, хто займаецца вырабам скур.

  2. Урач па хваробах скуры (разм.).

скурчыцца, ; зак.

  1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца.

    • С. ад холаду.
  2. Падагнуцца, сагнуцца.

    • Пальцы на нагах скурчыліся.
  3. Зрабіцца няроўным; скрывіцца, выгнуцца.

    • Лісце ад марозу скурчылася.

|| незак. скурчвацца, .