Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скула​1, ✂, м.

Выпуклая косць чэрапа ніжэй вачэй, над верхняй часткай сківіцы.

|| прым. скулавы, ✂.

скула​2, ✂, ж.

Гнойнае мясцовае запаленне скуры, тканкі, нарыў.

|| прым. скулаваты, ✂.

скуласты, ✂.

З вялікімі пукатымі скуламі ​1.

  • С. твар.

|| наз. скуластасць, ✂.

скуліцца, ✂; зак. (разм.).

Зваліцца адкуль-н.

|| незак. скульвацца, ✂.

скуліць, ✂; зак. (разм.).

Скінуць з чаго-н.

  • С. з воза.

|| незак. скульваць, ✂.

|| наз. скульванне, ✂.

скуль, прысл.

Тое, што і адкуль.

скульптар, ✂, м.

Мастак, які працуе ў галіне скульптуры.

|| прым. скульптарскі, ✂.

скульптура, ✂, ж.

  1. Майстэрства стварэння аб’ёмных мастацкіх твораў шляхам разьбы, высякання, лепкі або адліўкі, коўкі, чаканкі.

  2. Твор такога мастацтва, а таксама сукупнасць такіх твораў. Скульптуры, выкананыя на высокім мастацкім узроўні.

|| прым. скульптурны, ✂.

  • С. партрэт.

скумбрыя, ✂, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба.

|| прым. скумбрыевы, ✂.

скунс, ✂, м.

Драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным футрам, які водзіцца ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. скунсавы, ✂.