Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скрыпучы, ✂.

Які вылучаецца скрыпам.

  • С. снег.
  • Скрыпучае акно.
  • С. голас (перан. рэзкі, падобны на скрып).

|| наз. скрыпучасць, ✂.

скрытнічаць, ✂; незак. (разм.).

Быць скрытным, паводзіць сябе скрытна.

скрытны, ✂.

  1. Які пазбягае адкрытасці, не расказвае іншым пра сябе.

    • С. хлопец.
    • Дзейнічаць скрытна (прысл.).
  2. Скрытны ад чыйго-н. вока; таемны.

    • С. вобраз жыцця.

|| ж. скрытнасць, ✂.

скрыты, ✂.

  1. Нябачны, замаскіраваны, тайны.

    • Скрытыя дзеянні.
    • Скрытыя замыслы праціўніка.
  2. Без характэрных знешніх прыкмет.

    • Скрытае цячэнне хваробы.
    • Скрытая ўсмешка.
  3. Які ўласцівы каму-, чаму-н., але яшчэ не праявіўся, знешне не прыкметны.

    • Скрытыя магчымасці тэхнікі.

|| наз. скрытасць, ✂.

скрыўдзіць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і пакрыўдзіць.

скрыўляцца, ✂; незак.

Тое, што і крывіцца.

скрыўляць, ✂; незак.

Тое, што і крывіць.

скрыць, ✂; зак.

Утаіць што-н. ад каго-н.

  • С. сваю радасць.

|| незак. скрываць, ✂.

скрычацца, ✂; зак.

Знемагчы ад крыку.

  • Унук скрычаўся.

скрышальны, ✂.

Тое, што і сакрушальны.

|| наз. скрышальнасць, ✂.