Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скупасць, ✂, ж.

  1. гл. скулы.

  2. Празмерная беражлівасць, нежаданне траціць грошы.

скупеча, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Скупы чалавек.

скупіцца, ✂; незак.

Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.

  • Не с. на добрыя словы (перан. лёгка гаварыць каму-н. прыемнае).

|| зак. паскупіцца, ✂.

скупіць​1, ✂; зак. (разм.).

Сабраць у адно месца, стоўпіць.

  • С. кароў.

скупіць​2, ✂; зак.

Купіць (усё, многае).

  • С. многа кніг.

|| незак. скупляць, ✂ і скупліваць, ✂.

|| наз. скупка, ✂.

|| прым. скупачны, ✂ і скупны, ✂.

скупка, ✂, ж.

  1. гл. скупіць.

  2. Камісійны магазін, дзе скупліваюць рэчы (разм.).

    • Здаць паліто ў скупку.

скупшчык, ✂, м.

Той, хто скупляе што-н. для перапродажу або іншых мэт.

|| ж. скупшчыца, ✂.

|| прым. скупшчыцкі, ✂.

скупы, ✂.

  1. Празмерна беражлівы, да прагнасці ашчадны.

    • Скупая суседка.
    • Скупа (прысл.) траціць грошы.
  2. Які сведчыць аб празмернай беражлівасці, прагнасці.

    • С. падарунак.
  3. Які не дасягае крыху якой-н. меры, вагі і пад., няпоўны (разм.).

    • С. беркавец сена.
    • С. кілаграм цукру.
    • Скупая вячэра (бедная, мізэрная).
  4. перан. Недастатковы, слабы ў сваім праяўленні; умераны, стрыманы.

    • С. дожджык.
    • Скупыя словы пахвалы.
    • С. на словы чалавек (які маўчыць).

|| наз. скупасць, ✂.

скупянда, ✂, м.; ✂, ж., ✂ і скупенда, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Скупы чалавек; скнара.

скур...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да скуры (у 2 знач.), напр. скурсурагат;
  • 2) скураны, гарбарны, напр. скурсыравіна, скуртавары.