Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіліцца, ; незак.

Намагацца, старацца зрабіць што-н.

  • Колькі ні сілься, а адной не ўправіцца з гаспадаркай.
  • Дзіця сілілася ўстаць.

сілкавальны, , (спец.).

  1. Прызначаны для сілкавання.

    • Сілкавальная помпа для паравога катла.
  2. Які забяспечвае чым-н. неабходным для нармальнага дзеяння, функцыяніравання.

    • Сілкавальныя батарэйкі.

сілкаванне, , н.

  1. гл. сілкаваць.

  2. Тое, што забяспечвае нармальнае дзеянне, функцыяніраванне чаго-н. (спец.).

    • С. для радыёпрыёмніка.

сілкавацца, ; незак.

  1. Есці.

    • З дарогі селі хлопцы с.
  2. Атрымліваць адкуль-н. што-н. неабходнае для нармальнага дзеяння, функцыяніравання (спец.).

    • Радыёпрыёмнік сілкуецца ад батарэек.

|| наз. сілкаванне, .

сілкаваць, ; незак.

  1. Падмацоўваць ежай, карміць.

    • С. клёцкамі з душамі.
  2. Забяспечваць чым-н. неабходным для нармальнага дзеяння, функцыяніравання (спец.).

    • С. акумулятар.

|| наз. сілкаванне, .

сілком, прысл. (разм.).

Сілай: супраць волі.

  • С. прывесці ў суд.

сіло, , н.

  1. Прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін.

  2. перан. Пастка.

    • Ставіць с. на каго-н.

|| прым. сіловы, .

сілуэт, , м.

  1. Аднаколернае плоскаснае адлюстраванне прадмета на фоне іншага колеру.

    • С. твару ў профіль.
  2. Абрыс чаго-н., што віднеецца ўдалечыні, у тумане.

    • Здалёку віднеўся с. бярэзніку.
  3. Тое, што і контур.

    • Модны с. адзення.

|| прым. сілуэтны, .

сімбіёз, , м. (спец.).

Форма сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, якая прыносіць ім узаемную карысць.

  • С. мурашкі і тлі.
  • С. грыба і водарасці.

|| прым. сімбіятычны, .

сімвал, , м.

  1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі.

    • Голуб — с. міру.
  2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.

Сімвал веры —

  • 1) кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі;
  • 2) тое, што і крэда.

|| прым. сімвалічны, і сімвальны, .

  • Сімвалічнае адлюстраванне.
  • Сімвальная інфармацыя.