Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сівавалосы, ✂.

З сівымі валасамі.

сіваваронка, ✂, ж.

Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем.

сівавусы, ✂.

З сівымі вусамі.

сіваграк, ✂, м.

Тое, што і сіваваронка.

сівадушка, ✂, ж.

Каляровая ліса, помесь чорна-бурай і рыжай лісы, а таксама футра гэтага звярка.

сівак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і сіўка.

сівераць, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца шурпатым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары. руках і пад.).

|| зак. абсівераць, ✂.

сівець, ✂; незак.

Рабіцца сівым.

  • Сівеюць скроні.

|| зак. пасівець, ✂.

|| наз. пасівенне, ✂ і ссівець, ✂.

сівізна, ✂, ж.

  1. Сівыя валасы.

    • С. ў валасах.
    • Дажыць да сівізны (да старасці).
  2. Сівінка ў футры.

    • Каракуль з сівізной.
  3. перан. Старажытнасць, даўніна.

    • С. вякоў.

◊

  • Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (прыказка) — пра старога, які заляцаецца да жанчын.

сівуха, ✂, ж. (разм.).

Дрэнна ачышчаная гарэлка.

|| прым. сівушны, ✂.

  • Сівушнае масла (пабочны прадукт перагонкі спірту).