Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сёмы, ✂.

  1. гл. сем.

  2. ж. Які атрымліваецца дзяленнем на сем.

    • Сёмая частка.
    • Адна сёмая (наз.).

сёрбаць, ✂; незак.

  1. Есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы.

    • С. зацірку.
  2. Піць невялікімі глыткамі час ад часу.

    • Гаворачы, госць з апетытам сёрбаў кампот.

|| зак. высербаць, ✂.

|| аднакр. сербануць, ✂ і сёрбнуць, ✂.

|| наз. сёрбанне, ✂.

сёрбнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. сёрбаць.

  2. Тое, што і сербануць (у 2 знач.).

сібарыт, ✂, м. (кніжн.).

Распешчаны, раздураны раскошаю чалавек.

|| ж. сібарытка, ✂.

|| прым. сібарыцкі, ✂.

сібарытнічаць, ✂; незак. (кніжн.).

Весці жыццё, уласцівае сібарыту.

сібарыцтва, ✂, н. (кніжн.).

Паводзіны сібарыта.

сіберны, ✂ (разм.).

  1. Жорсткі, бязлітасны.

    • С. чалавек.
  2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).

    • С. вецер.

сібірак, ✂, м.

Жыхар або ўраджэнец Сібіры.

|| ж. сібірачка, ✂.

|| прым. сібірацкі, ✂.

сіва...

Першая частка складаных слоў са знач. з сівымі, напр. сівавусы, сівагаловы.

сівабароды, ✂.

З сівой барадой.

  • С. стары.